From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночна-Прыпяцкі разлом — тэктанічная структура ў Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцях, частка разлому, які абмяжоўвае на поўначы — паўночным усходзе Дняпроўска-Данецкі аўлакаген.
На Беларусі распасціраецца ў субшыротным напрамку на адлеглагць да 240 км, шырыня ад 1 да 6 км. Аддзяляе Прыпяцкі прагін ад Беларускай антэклізы і Гарадоцка-Хацецкай тэктанічнай ступені.
Прасочваецца ў крышталічным фундаменце, верхнепратэразойскіх, палеазойскіх і месцамі мезазойскіх адкладах, да верхнемелавых уключна. Паводле кінематычнай прыроды разрывы ў разломнай зоне скідавага, месцамі скідава-зрухавага тыпу. Зрухавыя ссоўванні парод адбываюцца па разрывах паўночна-ўсходняга, радзей паўночна-заходняга напрамку. Плоскасці скідвальнікаў субшыротных разрываў падаюць на поўдзень пераважна пад вугламі 60—70°. Максімальная сумарная вертыкальная амплітуда ссоўвання па іх паверхні фундамента 4100 м.
Узнік Паўночна-Прыпяцкі разлом, мяркуюць, у дапознапратэразойскі час. На платформавым зтапе яго актывізацыя ўзнавілася ў канцы сярэдняга дэвону і з перапынкамі працягвалася да антрапагену ўключна. Максімальная актывізацыя была ў час намнажэння фаменскіх верхнесалявых і надсалявых адкладаў. Па глыбіні пранікнення разлом, мяркуюць, належыць да катэгорыі глыбінных.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.