Паццуолі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Паццуолі (італ.: Pozzuoli) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Кампанія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Неапаль.
Камуна
Паццуолі
Pozzuoli
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва складае 108148 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 1933 чал./км². Займае плошчу 43 км². Паштовы індэкс — 80078. Тэлефонны код — 081.
Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Procolo.
Горад абавязаны сваім заснаваннем (каля 529 да н.э.) старажытным грэкам, якія назвалі яго Дыкеархіяй («горадам справядлівасці»). У выніку Самніцкіх войнаў гэтая частка Вялікай Грэцыі дасталася рымлянам, якія пераназвалі горад у Путэолы. Спроба Ганібала авалодаць горадам у 214 г. да н.э. скончылася няўдала.
Пасля набыцця статусу калоніі ў 194 г. да н.э. Путэолы квітнелі ў якасці буйнога гандлёвага порта. Пасля падзення Рымскай імперыі землетрасенні і пагроза вулканічных вывяржэнняў вымусіла жыхароў перабрацца ў суседні Неапаль, з якім ужо ў старажытнасці Паццуолі быў злучаны тунэлем, пракапаным пад прыбярэжнай скалой. Частка старажытнага горада з-за сейсмічнай актыўнасці цяпер ляжыць пад вадой і даследуецца марскімі археолагамі.
Рэшткі антычнага горада — тэрмы, рынак, некропаль з распісанымі пахавальнымі камерамі — параўнальна добра захаваліся. Сярод іх першае месца належыць амфітэатру Флавіяў, аднаму з найбуйнейшых у старажытным свеце. Разваліны рынку ў турыстычных буклетах праходзяць як храм Серапіса. Споліі з храма Аўгуста былі выкарыстаны пры ўзвядзенні ў Сярэднявеччы сабора Св. Прокла.
У наваколлях горада можна паглядзець на вулкан Монтэ-Нуова, які з’явіўся ў XVI стагоддзі, і вулканічны кратар Сальфатара , які час ад часу выкідвае серныя пары.
Дынаміка насельніцтва: