вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Парэчча
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Пціч.
Назва вёскі паходзіць ад мсцовасці (урочышча Парэчча).
Вядома з XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1588 г. сяло, цэнтр воласці ў маёнтку Койданава ў Менскім павеце Менскага ваяводства.
З 1793 г. — у Расійскай імперыі. У канцы XIX ст. — сяло Порашаў у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. сяло Парэчча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскімага павету. У 1858 г. вёска ў Парэцкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. узгадаваецца праваслаўная царква (пабудавана ў 1840 г., з дрэва).
У 1894—1914 гг. у маёнтку Парэчча працаваў лесапільны завод (у 1913 годзе працавала 118 чалавек)[2]. У 1892—1915 гг. дзейнічаў шклозавод (у 1895 годзе вырабляў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло, працавала 111 чалавек)[2].
У 1897 годзе дзейнічала прыходская царква, хлебазапасны магазін, лаўка, пітная ўстанова, лесапільны і шклярны заводы. У 1898 годзе адкрыта царкоўная школа.
У пачатку XX ст. побач земляробствам і жывёлагадоўляй былі распасюджаны промыслы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, пляценне кошыкаў з маладых дубцоў ракітніку, з каранў дрэў, лапцей з ліпавай кары, віццё вяровак, шыццё адзення з даматканіны, выраб простай конскай збруі (аброцяў, лейцаў і інш.), начовак, цэбраў, даёнак, бочак, вёдраў і іншых хатніх рэчаў з дрэва, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся адыходнымі промасламі: наймаліся нарыхтоўваць дровы, будаўнічы лес, сплаўляць лес па р. Пціч і іншых рэках.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюціі 1917 г. тут створана працоўная школа 1-ай ступені. У 1922 г. вучылася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Культура" ("Арэшкавічы"), працавала кузня.
З 1938 года вёска.
З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Падчас вайны жыхары в. Парэчча здзейснілі подзьвіг, яны цэлай вёскай далі прытулак габрэйскім дзецям. На сёння ў Беларусі вядома каля 700 чалавек — «праведнікаў народаў свету».
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[3].
24.11.1966 г. да Парэчча была далучана вёска Ніва.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.