Паной
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пано́й (руск.: Поно́й[1][2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Мурманскай вобласці, на Кольскім паўвостраве.
Паной | |
---|---|
руск. Поной | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 426 км |
Басейн | 15 500 км² |
Расход вады | 175 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | узвышша Кейвы |
• Каардынаты | 67°47′34″ пн. ш. 35°54′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Белае мора |
• Месцазнаходжанне | губа Папова Лахта |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 66°59′03″ пн. ш. 41°16′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Белае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мурманская вобласць |
Код у ДВР | 02020000112101000005650 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 426 км. Плошча вадазбору 15 500 км². Расход вады 175 м³/с (167 м³/с каля сяла Паной[1]). Аб’ём сцёку 5,365[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў заходняй частцы ўзвышша Кейвы. Працякае па Лавазёрскай тундры і ўпадае ў губу Папова Лахта Белага мора[3]. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, з перакатамі, разгаліноўваецца на рукавы і пратокі. У сярэднім цячэнні рэчышча Паноя ўмерана звілістае, цячэнне павольнае. У ніжнім цячэнні, ніжэй вусця ракі Калмак рака перасякае крышталічнае плато ў каньёне шырынёй 0,5—0,8[3] км. Рэчышча ў гэтай частцы ўмерана звілістае, з парогамі. Агульнае падзенне ракі складае 292[3] м. Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае рака звычайна ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, на парожыстых участках — у снежні[3].
У басейне Паноя 7805[3] азёр агульнай плошчай 324[3] км². Азёрнасць вадазбору 2,1[3] %. Азёры ў басейне ракі: Шчучае, Ніжне-Каменскае, Мазгавое, Кальваньвозера, Верхне-Каменскае, Васільева, Вялікае Калакольнае і інш.[4]
У ракі 244[3] прытокі. Сярод іх: Кіевейка, Сахарная, Кукша (Кісенга), Ельрака, Пятчэма, Кінемур, Мухая, Кофта, Пача, Патманьга, Ача, Пурнач, і інш.[4]
У сярэднім цячэнні ракі размешчаны Панойскі заалагічны заказнік[5][6].