From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́левае жыллё — дамы, пабудаваныя на палях над паверхняй зямлі ці над вадой.
У эпоху неаліту і ранняга бронзавага веку палевае жыллё было шырока распаўсюджанае ў Альпах і на Паданскай раўніне (культура тэрамар ). Рэшткі палевага жылля былі выяўленыя археолагамі таксама на Люблянскіх балотах у Славеніі, на азёрах Мондзе і Атэрзе ў Верхняй Аўстрыі. Раней археолагі меркавалі, што палевае жыллё эпохі неаліту і меднага веку ўяўляла сабой штучныя астравы, падобна шатландскім кранагам, аднак як паказваюць сучасныя даследаванні, большасць гэтых пабудоў размяшчаліся на берагах азёр, якія апынуліся пад вадой нашмат пазней. Рэканструяваныя палевыя дамы прадстаўлены ў музеях пад адкрытым небам ва Унтэрульдынгене і ў Цюрыхе. У неалітычнай Скандынавіі існаваў адзіны прыклад палевага пасёлка, які служыў культавым цэнтрам — Альвастра ў Швецыі.
У нашы дні палевае жыллё шырока распаўсюджанае ў некаторых месцах на поўначы Бразіліі, у Паўднёва-Усходняй Азіі, на Папуа-Новай Гвінеі і ў Заходняй Афрыцы. У Альпах падобныя будынкі, вядомыя пад назвай рэкард , да цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ў якасці свіранаў. Падобныя свірны таксама выкарыстоўваюцца ў Заходняй Афрыцы, у прыватнасці, у шэрагу рэгіёнаў Малі і Гвінеі, населеных носьбітамі моў мандзінка .
Палевыя дамы таксама распаўсюджаны і ў Заходнім паўшар’і, дзе паўсталі незалежна ад уплыву Старога свету і былі распаўсюджаны ў шэрагу дакалумбавых культур . У асаблівасці падобныя дамы распаўсюджаныя ў далінах трапічных рэк Паўднёвай Амерыкі (палафіта), у прыватнасці, Амазонкі і Арынока з прытокамі. Палевыя дамы былі настолькі шырока распаўсюджаны ўздоўж берагоў возера Маракайба, што Амерыга Веспучы даў мясцовасці назву Венесуэла (літар. «Маленькая Венецыя»). Па меры таго, як ураганы сталі ствараць небяспеку затаплення для ўзбярэжжа Мексіканскага заліва, усё больш звычайных дамоў сталі перабудоўваць у выглядзе палевых дамоў[1].
Як правіла, палевыя дамы будаваліся для абароны ад паводак, але часам таксама і ў якасці складоў, цяжкадаступных для дробных шкоднікаў[2]. Прыкладамі падобных будынкаў у Расіі з’яўляюцца лабазы . У Іспаніі распаўсюджаныя своеасаблівыя свірны арэа — пабудовы на палях, абароненыя ад грызуноў каменнымі гарызантальнымі плітамі паміж кожнай палей і падлогай. Прычым раней у Астурыі, па сцвярджэнні Мікалая Вавілава, які наведаў яе ў 1927 годзе, такога тыпу пабудовы (ён называў іх «палафітычнымі») былі пераважнымі і выкарыстоўваліся не толькі як свірны, але і як жылыя памяшканні[3] .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.