![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Tamis_banat1718_1739.png/640px-Tamis_banat1718_1739.png&w=640&q=50)
Пажаравацкі мір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пажа́равацкі мір або Пасаравіцкі мір (ням.: Friede von Passarowitz, турэцк.: Pasarofça Antlaşması, сербск.: Пожаревачки мир) — мірны дагавор, які быў складзены 21 ліпеня 1718 года паміж Аўстрыяй і Венецыяй з аднаго боку і Асманскай імперыяй з іншага боку ў горадзе Пажаравацы і скончыў Аўстра-турэцкую і Турэцка-венецыянскую войны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Tamis_banat1718_1739.png/640px-Tamis_banat1718_1739.png)
Асманская імперыя саступала Аўстрыі Банат, Алтэнію і паўночную Сербію разам з Бялградам. Усе гэтыя ўладанні Аўстрыя зноў вярнула Асманскай імперыі праз 21 год па Бялградскаму міру. Венецыя саступала асманам заваяваныя ёю ў 1715 годзе часткі паўвострава Пелапанес, але захоўвала за сабой некаторыя крэпасці ў Грэцыі і Албаніі, а таксама Іанійскія астравы. Падчас мірных перамоў былі падпісаны і некаторыя гандлёвыя дагаворы, па якіх падданным султана на тэрыторыі Аўстрыі падавалася свабода гандлю.