![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/Dragon_order_insignia.jpg/640px-Dragon_order_insignia.jpg&w=640&q=50)
Ордэн Дракона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Дракона (лац: Societas Draconistrarum; ням: Drachenorden) — рыцарскі ордэн заснаваны ў 1408 імператарам Свяшчэннай рымскай імперыі Жыгімонтам, дзеля абароны хрысціянства і барацьбы супраць Асманскай імперыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/Dragon_order_insignia.jpg/320px-Dragon_order_insignia.jpg)
Ордэн дзейнічаў пад эгідай папы рымскага і найперш ставіў мэту выгнання турак з Еўропы і захавання Канстанцінопаля ў складзе еўрапейскай цывілізацыі, але паражэнне рыцараў пад Варнай заставіла гэтую мэту нерэалізаванай.
Членства ў ордэне з'яўлялася вялікай павагай, таму што ў склад яго ўваходзіла толькі 24 рыцары. Адметнай рысай ордэна быў медальён у выглядзе дракона, які меў форму полумесяца, з выявай крыжа.
Членамі ордэна былі Ян Хуньядзі, Улад Цепеш і іншыя выбітныя барацьбіты за захаванне хрысціянства на Балканскім паўвостраве.