ордэн СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн «Знак Пашаны» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны пастановай ЦВК СССР 25 лістапада 1935 года. 22 жніўня 1988 года быў пераназваны ў ордэн Пашаны[1][2].
Ордэн «Знак Пашаны», Ордэн Пашаны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Кім уручаецца | СССР | ||
Дата заснавання | 25 лістапада 1935 года | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 26 лістапада 1935 года | ||
Апошняе |
ордэн «Знак Пашаны» — 23 снежня 1988 года ордэн Пашаны — 1991 год |
||
Колькасць | 1 580 850 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | срэбра, вышыня — 46 мм, шырыня — 32,5 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені | ||
Малодшая | Ордэн «За асабістую мужнасць» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1991 года праведзена каля 1 млн 581 тысячы ўзнагароджанняў.
1. Ордэн «Знак Пашаны» заснаваны для ўзнагароджання за высокія дасягненні ў вытворчасці, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай і іншай грамадска карыснай дзейнасці, а таксама за праявы грамадзянскай доблесці.
2. Ордэнам «Знак Пашаны» ўзнагароджваюцца:
Ордэнам «Знак Пашаны» могуць быць узнагароджаны і асобы, не якія з’яўляюцца грамадзянамі СССР, а таксама прадпрыемствы, установы, арганізацыі, населеныя пункты замежных дзяржаў.
3. Узнагароджанне ордэнам «Знак Пашаны» адбываецца
4. Ордэн «Знак Пашаны» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў СССР размяшчаецца пасля ордэны Дружбы народаў.
28 снежня 1988 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР быў зацверджаны новы статут ордэна Пашаны і яго апісанне[3].
Ордэн «Знак Пашаны» мае форму авала, апраўленага па баках дубовымі галінкамі. У цэнтры яго змешчаны фігуры рабочага і працаўніцы, якія нясуць сіметрычна размешчаныя злева і справа ад іх сцягі з надпісам «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»,
У верхняй частцы ордэна размешчана пяціканцовая зорка, пад якой на фоне сцягоў знаходзіцца рэльефны надпіс «СССР». У ніжняй частцы ордэна змешчана рэльефны надпіс «ЗНАК ПОЧЕТА» (руск.: ЗНАК ПАШАНЫ).
Сцягі і зорка пакрыты лалава-чырвонай эмаллю і абрамлены па контурах пазалочанымі абадкамі. Дрэўкі сцягоў і надпісы пазалочаны, дубовыя галіны, ніжняя частка ордэна і яго агульны фон аксідаваны.
Ордэн «Знак Пашаны» вырабляецца са срэбра. Вышыня ордэна — 46 мм, шырыня — 32,5 мм,
Ордэн пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай светла-ружовага колеру з дзвюма падоўжнымі аранжавымі палоскамі па краях. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня палосак па 3,5 мм.
Пасля пераназвання ордэна «Знак Пашаны» ў ордэн Пашаны ў 1988 годзе змяніўся знешні выгляд ордэна мала. Ордэн Пашаны адрозніваецца ад ордэна «Знак Пашаны» тым, што надпіс «ЗНАК ПОЧЕТА» ў ніжняй частцы аверса заменены накладной рэльефнай выявай сярпа і молата і дзвюх лаўровых галін. Накладка мацуецца да асновы ордэна з дапамогай двух штыфтоў[4]. Пры пераходзе з ордэна «Знак Пашаны» на ордэн Пашаны нумарацыя знакаў не перарывалася[5].
ад 5 красавіка 1983 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.