(1807—1883) мастак, кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Напалеон Орда (польск.: Napoleon Mateusz Tadeusz Orda; 11 лютага 1807, в. Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні — 26 красавіка 1883, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя) — беларускі і польскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.
Напалеон Орда | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Напалеон Мацей Тадэвуш Орда |
Дата нараджэння | 11 лютага 1807[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1883[1][3] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Орда[d] |
Маці | Юзэфа з Бутрымовічаў[d] |
Жонка | Сафія-Луіза-Ірэна Буль[d] |
Дзеці | Вітольд Орда[d] |
Род дзейнасці | мастак, кампазітар, піяніст |
Жанр | жывапіс (малюнак) |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з’яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.
Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[4] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[4]. Юзафіна вучылася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавесініста Францішка Яржомбкі[5]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.
Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, падчас якога камандаваў партызанскай адзінкай, атрымаў чын капітана і быў узнагароджаны крыжом Virtuti Militari за бітву пад Коцкам. Пасля падаўлення паўстання эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 года жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што Орда жыў у Гродне ў 1863—64 гадах. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 ён знаходзіўся ў гродзенскай турме па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года[6]. Як мінімум тры малюнкі Орды зробленыя з двара гродзенскай вязніцы[7].
Некаторыя гродзенскія малюнкі Орда, верагодна, маляваў па памяці, знаходзячыся пазней у Кобрыне. Іншыя, імаверна, былі намаляваныя з тэрыторыі Новага замка. Гэта адбывалася ў час знаходжання ў гродзенскай турме, калі мастак захварэў і быў пераведзены ў шпіталь, які знаходзіўся ў замку[8]. Агулам ён намаляваў больш за 30 відарысаў з выявамі архітэктурных збудаванняў Гродна: як адметных помнікаў, так і шараговай забудовы[9][10].
У час побыту ў Гродне Орда спыняўся ў доме Румеляў на вуліцы Манастырскай. Ён стаяў у двары сённяшняга дома па вуліцы Давыда Гарадзенскага, 2, недалёка ад Свята-Раства-Багародзіцкай царквы. Сям’я Румеляў мела там вялікі двор з садам. Пра побыты Орды ўзгадваў у сваіх мемуарах Юліуш Румель[11].
Далейшы лёс таксама быў звязаны з Гроднам: у рапарце пінскага спраўніка мінскаму губернатару ад 7 красавіка 1880 года напісана, што «па вяртанні ў Расію па недаказанасці праў дваранства Напалеон Орда залічаны да мяшчан горада Гродна»[6].
Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.
Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замаляваныя Напалеонам Ордам, былі выкарыстаны для афармлення беларускіх грашовых купюраў.
Імем Напалеона Арды названы вуліцы ў Мінску[12], Брэсце і Гродне[13]. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школе[14]. Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).
У 1997 годзе ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).
Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. 26 лістапада 2021 года была адкрыта для наведвальнікаў адноўленая сядзіба Ордаў ва ўрочышчы Чырвоны Двор, дзе нарадзіўся Напалеон Орда[15].
200-годдзе:
11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Напалеона Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.