Нью-Ёркская публічная бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Ёркская публічная бібліятэка (англ. The New York Public Library, NYPL) — адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце. З’яўляецца прыватнай некамерцыйнай арганізацыяй з публічнай місіяй і карыстаецца як прыватным, так і дзяржаўным фінансаваннем. Гісторык Дэвід Мак-Калау назваў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку адной з найважнейшых бібліятэк Злучаных Штатаў Амерыкі (акрамя яе ў гэту пяцёрку ўваходзяць Бібліятэка Кангрэса, Бостанская грамадская бібліятэка і ўніверсітэцкія бібліятэкі Гарварда і Ельскага ўніверсітэта)[8].
Нью-Ёркская публічная бібліятэка | |
---|---|
англ.: The New York Public Library, Astor, Lenox and Tilden Foundations | |
| |
Краіна | |
Адрас | Нью-Ёрк |
Заснавана | 1895 |
Філіялы | 87 |
Код ISIL | US-NN і US-nn |
Фонд | |
Склад фонду | кнігі, відэазапісы, карты і інш. |
Аб'ём фонду | 53,1 млн адзінак[3] (14 млн кніг[4]) |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне |
|
Колькасць чытачоў | 18 млн у год[3] |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | $50 171 798 |
Дырэктар | |
Супрацоўнікі | 3 147[3] |
Вэб-сайт | сайт бібліятэкі |
Узнагароды |
Сярэбранае кавадла[d] (1996) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіялы Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі знаходзяцца ў Манхэтэне, Бронксе і Статэн-Айлендзе. Як сцвярджае Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, сярод гэтых філіялаў — дваццаць шостая па велічыні бібліятэка Злучаных Штатаў[9]. Іншыя два раёны Нью-Ёрка, Бруклін і Квінс, абслугоўваюць Бруклінская публічная бібліятэка і Бібліятэка Куінса адпаведна. Абедзве гэтыя бібліятэкі заснаваны яшчэ да аб’яднання Нью-Ёрка.
У наш час Нью-Ёркская публічная бібліятэка ўключае 87 падраздзяленняў: чатыры навуковыя бібліятэкі без выдачы кніг на дом, чатыры галоўныя бібліятэкі з абанементнай выдачай, бібліятэку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і 77 раённых філіялаў. Карыстанне ўсімі бібліятэкамі сістэмы NYPL бясплатнае для ўсіх жадаючых. У 2008 годзе фонды сістэмы ўтрымлівалі 44 160 825 пазіцый (кніг, відэазапісаў, карт і г.д.), з якіх кніг 15 985 192. У філіялах захоўвалася 7 565 579 пазіцый, з якіх 4 416 812 — кнігі[10]. У 2009 годзе 44 356 334 пазіцый у асноўнай калекцыі і 8 708 869 у філіялах[3]. Агулам фонды сістэмы ўтрымліваюць звых 50 млн пазіцый, з якіх больш за 20 млн складаюць кнігі. Такім чынам, па памерах фондаў Нью-Ёркская публічная бібліятэка саступае толькі Бібліятэцы Кангрэса і Брытанскай бібліятэцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.