From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вая Мі́льча[1] (трансліт.: Novaja Miĺča, руск.: Новая Мильча) — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Красненскага сельсавета. З 1983 года ў Чыгуначным раёне Гомеля.
Вёска
Новая Мільча
|
Назва вёскі, верагодна, звязана з назвай рэчкі Мільча (Случ-Мільча), якая працякала на поўдзень у кірунку да в. Давыдаўка і брала пачатак у непраходным балоце (цяпер асушана), якое было натуральнай мяжой паміж Новай Мільчай і вёскай Старая Мільча. Удакладненне «Новая» звязана з больш познім узнікненнем слабады ў параўнанні з вёскай[2].
Узнікла ў першай чвэрці XVIII стагоддзя як стараверская слабада, заснаваная рускімі перасяленцамі, якія беглі з Расіі ў Вялікае Княства Літоўскае ў пошуку магчымасці свабодна спраўляць свае богаслужэнні[2].
У 1886 годзе ў Новай Мільчы было 140 двароў, 588 жыхароў, крама і ветраны млын. Насельніцтва слабады вяло замкнёны лад жыцця, строга прытрымліваючыся сваіх звычаяў, адрознівалася ад суседзяў своеасаблівым светаўспрыманнем і мовай (перавага рускай мовы захоўваецца ў Новай Мільчы дагэтуль)[2].
У 1926—1927 гадах вёска — цэнтр Новамільчанскага сельсавета, у 1927—1931 гадах у складзе Мільчанскага (Старамільчанскага), у 1931—1954 цэнтр Мільчанскага, у 1954—1983 гадах у складзе Красненскага сельсаветаў Гомельскага раёна[2].
23 лютага 1983 года ў склад Гомеля была ўключана большая частка вёскі (вуліцы Інтэрнацыянальная, Фабрычная, Зялёная, Камсамольская, Чыгуначная, завулкі Чыгуначны, Першамайскі і дамы № 1—153 і 2—190 вуліцы Першамайскай)[3]. У склад Гомеля не была ўключана птушкафабрыка, якая дагэтуль існуе як асобная вёска Новая Мільча ў складзе Гомельскага раёна.
Размешчана на заходняй ускраіне горада. Тэрыторыя вёскі прымыкае да заходняга прамысловага вузла горада. Асноўныя вуліцы Баравая, Вясенняя, Дружбы, Аршанская, Прамысловая, Прасёлачная, Стральца, Ягадная, Ясная. Забудавана індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу[2].
Станам на 1990 год у Новай Мільчы размяшчаліся сярэдняя школа, птушкафабрыка, павільён камбіната бытавога абслугоўвання, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.