Ноам Хомскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ноам (Аўрам Ноам) Хомскі (англ.: Noam Chomsky [ˈnoʊm ˈtʃɒmski]; 7 снежня 1928, Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі лінгвіст, палітычны публіцыст, філосаф і тэарэтык. Інстытуцкі прафесар лінгвістыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, аўтар класіфікацыі фармальных моў, званай іерархіяй Хомскага.
Яго працы ўнеслі значны ўклад у заняпад біхевіярызму і садзейнічалі развіццю кагнітыўных навук. Апроч лінгвістычных прац, Хомскі шырока вядомы сваімі радыкальна-левымі палітычнымі поглядамі, а таксама крытыкай знешняй палітыкі ўраду ЗША. Сам Хомскі заве сябе лібертарным сацыялістам і прыхільнікам анарха-сіндыкалізму.
«Нью-Ёрк таймс Бук Рэвю» аднойчы напісала: «Калі судзіць па энергіі, размаху, навізне і ўплыве яго ідэй, Ноам Хомскі — магчыма, самы важны з жывучых сёння інтэлектуалаў» (зрэшты, як Хомскі з іроніяй адзначыў, далей у гэтым артыкуле выяўляецца незадаволенасць тым, што яго палітычныя працы, якія часта вінавацяць «Нью-Ёрк таймс» у перакручванні фактаў, «зводзяць з розуму шчырасцю»). Паводле дадзеных «Arts and Humanities Citation Index», паміж 1980 і 1992 годамі Хомскі быў самым цытаваным з жывучых навукоўцаў і восьмым па частасці выкарыстання крыніцай для цытат увогуле[12][13].