![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Neutron_star_cross_section_ru.svg/langbe-640px-Neutron_star_cross_section_ru.svg.png&w=640&q=50)
Нейтронная зорка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нейтро́нная зо́рка — зорка, якая складаецца цалкам або амаль цалкам з нейтроннага рэчыва. Такая зорка, відаць, мае ўласнае магнітнае поле[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Neutron_star_cross_section_ru.svg/640px-Neutron_star_cross_section_ru.svg.png)
Нейтроннае рэчыва ўтвараецца, калі пратоны і электроны зліваюцца ў нейтроны, і можа ўтрымлівацца ў выглядзе шара ўласнымі гравітацыйнымі сіламі. Шчыльнасць такога рэчыва дасягае мільярдаў тон на кубічны сантыметр — маса ў 1 сонечную змяшчаецца ў шары дыяметрам 30 км.[1]
Магчымасць існавання рэчыва, больш шчыльнага чым рэчыва белых карлікаў, было тэарэтычна прадказана фізікам Л. Ландау (1932), а існаванне зорак, складзеных з такога рэчыва, — астраномамі В. Баадэ і Ф. Цвікі (1934). Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання нейтронных зорак было апублікавана фізікамі Р. Опенгеймерам і Дж. Волкавам (1939)[1].
Ускосным доказам існавання нейтронных зорак сталі назіраныя пульсары і рэнтгенаўскія зоркі[ru].