беларускі мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«На чо́рных ля́дах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[2]
На чорных лядах | |
---|---|
На чорных лядах альтэрн.: На Чорных Лядах | |
Жанр | гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 67 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 1995[1] |
IMDb | ID 3553900 |
Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксандр Лабуш | камандзір |
Генадзь Гарбук | кажухар |
Аляксандр Аржылоўскі | аўстрыяк |
Аляксандр Цімошкін | Забела |
Аляксандр Бяспалы | Мяцельскі |
Уладзімір Куляшоў | казак |
Віктар Гогалеў | дзед |
Максім Гаўрылаў | Валодзька |
Віктар Манаеў | блатняк |
Уладзімір Шэлестаў | эсэр |
Расціслаў Шмыроў | настаўнік |
Акцёр | Роля |
---|---|
У. Січкар | |
У. Грыцэўскі | |
П. Юрчанкоў | |
Л. Мардачова | |
Т. Мужэнка | |
А. Радкевіч | |
Г. Матыцкі | |
Б. Казлоў | |
Ягор і Ангеліна Жалязноўскія |
У 1995 годзе, за дзень да прэм’еры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэм’еры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.[3]
Меркаванні наконт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў дакументальным фільме «Забаронены фільм» (2013)[4]:
Гэты фільм у многім не проста змяняў, а ламаў уяўленні людзей пра грамадзянскую вайну, пра 20-я гады, пра станаўленне нашай роднай Беларусі. паэт Генадзь Бураўкін |
Гэта вельмі дакладная і трапная экранізацыя Быкава з быкаўскай экзістэнцыйнай гісторыяй, трагічнай атмасферай і ідэальным падборам акцёраў, якія выяўляюць падставовыя беларускія персанажы на ўсе часы. кінакрытык Андрэй Расінскі |
Фільм «На чорных лядах», бясспрэчна, ёсць шэдэўрам нашага нацыянальнага кінематографа, нягледзячы на тое, што і сам рэжысэр родам не тутэйшы, нягледзячы на тое, што і частка актораў не беларусы. мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.