Наўгародскі кодэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наўгародскі кодэкс (таксама «Наўгародскі псалтыр», паводле тэксту, які чытаецца найбольш надзейна) — найстаражытная кніга Русі, выяўленая ў 2000 годзе ў Ноўгарадзе. Змяшчае поўны тэкст псалмоў 75 і 76 і частку псалма 67, запісаных на стараславянскай мове.
Хуткія факты
| ||
Наўгародскі кодэкс. 1010[1] | ||
руск.: Новгородский кодекс | ||
Novgorodskiĭ gosudarstvennyĭ obʺedinennyĭ muzeĭ-zapovednik[d][2][3][…] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Складаецца з ліпавых дошчачак з чатырма старонкамі (цэрамі), пакрытымі воскам для напісання з дапамогай стыла. Паводле стратыграфічных, радыевугляродных і палеаграфічных звестак, васковы кодэкс выкарыстоўваўся ў першай чвэрці XI стагоддзя і, магчыма, пачынаючы з апошніх гадоў X стагоддзя, так што ён на некалькі дзесяцігоддзяў старэйшы за Астрамірава Евангелле, якое лічылася найстарэйшай на Русі кнігай з дакладна ўстаноўленай датай напісання 1056—1057 гг.