![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Radiocarbon_bomb_spike.svg/langbe-640px-Radiocarbon_bomb_spike.svg.png&w=640&q=50)
Радыевугляроднае датаванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыевугляроднае датаванне — разнавіднасць метаду радыеізатопнага датавання, якая ўжываецца для вызначэння ўзросту арганічных рэштак праз вымярэнне змяшчэння ў матэрыяле радыеактыўнага ізатопу 14C адносна стабільнага ізатопу вугляроду. Метад радыевугляроднага датавання прапанаваны Уілардам Лібі ў 1946 годзе, за што ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі 1960 года. Метад заснаваны на тым, што жывыя арганізмы паглынаюць разам з ежай і радыеактыўны, і радыеактыўны вуглярод, які стала выпрацоўваецца ў атмасферы праз уздзеянне касмічных прамянёў на атмасферны азот. Пасля гібелі жывёлы або расліны абмен вугляродам з навакольным асяроддзем спыняецца, 14C у рэштках паступова распадаецца, і па яго рэшткавай удзельнай актыўнасці можна ацаніць час гібелі арганізма. Для ўдакладнення ўзросту трэба ўжываць калібровачныя крывыя. У 2020 годзе былі прыняты новыя версіі калібровачных крывых для Паўночнага паўшар’я (IntCal20)[1], Паўднёвага паўшар’я (SHCal20)[2] і марскіх проб (Marine20)[3], якія дазваляюць датаваць пробы ўзростам да 55 000 гадоў[4][5].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Radiocarbon_bomb_spike.svg/320px-Radiocarbon_bomb_spike.svg.png)