From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Мікалаеўна Афанасьева (22 лютага 1937, Новакузнецк, Заходне-Сібірскі край[d] — 30 мая 2024, Мінск) — беларускі архітэктар.
Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут[1]. 3 1960 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»[2].
Асноўныя работы: будынкі планетарыя і абсерваторыі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага (1964)[1][2]; у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Ракаўская шаша-2 (1968), генплан Мінска (1965)[1], праекты дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў па вуліцах Аэрадромнай (1968[2]), М. Горкага (1970[2]), Паўднёвы Захад-2, 3[1], 5, 9[2] (1976[2]), праект сілуэту горада (1974), планіровачная структура заходняй і паўднёва-заходняй планіровачных зон (1974), функцыянальнай арганізацыі Паўночнага планіровачнага раёна (1985)[2], схема ўпарадкавання і развіцця прамысловых зон (1981—1985), карэктура генплана Мінска да 2000 года (1982, у аўтарскім калектыве; прэмія СМ СССР 1985) і інш[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывала ў Мінскe[2].
У шлюбе з архітэктарам Леанідам Левіным мела дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.