From Wikipedia, the free encyclopedia
Наступленне ў Іспанскім Леванце — ваенная аперацыя іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Наступленне пачалося ў красавіку 1938 года і працягвалася да канца ліпеня.
Наступленне ў Іспанскім Леванце | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 23 красавіка — 24 ліпеня 1938 | ||
Месца | усходне-цэнтральная Іспанія | ||
Вынік | перамога рэспубліканцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Пасля поспеху Арагонскага наступлення, у выніку якога арміі нацыяналістаў выйшлі да Міжземнага мора, Другая Іспанская Рэспубліка была падзелена на дзве часткі — цэнтральнаіспанскую і каталонскую. Лідар паўстанцаў Франсіска Франка вырашыў захапіць горад Валенсія, які, у сувязі са складанай ваеннай абстаноўкай пад Мадрыдам, стаў сталіцай рэспубліканцаў.
23 сакавіка нацыяналісты пачалі ваенную аперацыю ў Леванце, але праз некалькі дзён прыпынілі прасоўванне. Аднак 1 мая яны ажыцявілі атакі з боку Тэруэля і мора. Тым не менш, рэспубліканцы добра трымалі абарону, чаму паспрыялі дажджы і ваенная дапамога з СССР праз Францыю.
13 чэрвеня мяцежнікам атрымалася захапіць горад Кастэльён-дэ-ла-Плана, але пад Сагунта іх зноў прыпынілі. Да пачатку ліпеня Франка ўзмацніў фронт італьянскімі часцямі. Хутка яго войскі аднавілі рух на Валенсію. У сярэдзіне месяца яны дасягнулі абарончай лініі XYZ, якая была апошняй перашкодай на шляху да рэспубліканскай сталіцы. 18 ліпеня нацыяналісты пачалі штурм умацаваных раёнаў праціўніка.
24 ліпеня, у сувязі з наступленнем рэспубліканцаў на Эбра і вялікімі стратамі на абарончай лініі XYZ, армія Франка скончыла Леванцкую аперацыю, так і не дасягнуўшы сваёй мэты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.