Нарвежскае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарвежскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Шэтландскімі, Фарэрскімі астравамі, Ісландыяй і востравам Ян-Маен. Абмывае заходнія берагі Нарвегіі.
Нарвежскае мора | |
---|---|
Размяшчэнне | Паўночны Ледавіты акіян |
Плошча | 1 340 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 3970 м |
Сярэдняя глыбіня | 1600—1750 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), салёнасць — каля 35 ‰. Аддзелена ад Атлантычнага акіяна падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтландскія а-вы; найбольшая глыбіня над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Шырока адкрыта да Баранцава, Грэнландскага, Паўночнага мораў і да Атлантычнага акіяна. Берагавая лінія характарызуецца наяўнасцб фіёрдаў, глыбока ўрэзаных у сушу, і адзначана невялікімі, але шматлікімі скалістымі астравамі.
Шэльф найбольш шырокі ля паўночных берагоў Скандынавіі, а таксама паблізу Шэтландскіх і Фарэрскіх астравоў. Фундамент шэльфа складзены палеазойскімі пародамі апушчаай ускраіны Скандынавіі і Брытанскіх астравоў; на ім выяўлены рыфтагенныя структуры, запоўненыя мел-кайназойскімі асадкамі, і краявыя ўзняцці, складзеныя палеацэнавымі базальтамі. Мацерыковы схіл выразна выяўлены, нахілы дна ў сярэднім ад 10 да 20°. Глыбокая катлавіна Нарвежскага мора ў яго цэнтральнай частцы аддзелена ад Атлантычнага акіяна парогамі Фарэрска-Ісландскім і Уайвіла Томсана, ад Грэнландскага мора — сярэдзінна-акіянічным хрыбтом Мона і Ісландска-Ян-Майенскім хрыбтом. У ёй адасоблены Нарвежская (глыбіні 2900-3970 м) і Лафатэнская (2800-3717 м) катлавіны, падзеленыя Ян-Майенскай зонай разломаў. Нарвежская катлавіна ў паўднёвай частцы мае хвалісты рэльеф, на мяжы з падводнай нарвежскай кантынентальнай ускраінай разбіта сеткай падводных далін, у паўночнай яе часткі рэльеф узгорысты, месцамі нізкагорны. Дно Лафатэнскай катлавіны прадстаўлена плоскай абісальнай раўнінай. Узрост акіянічнай кары ў межах катлавін маладзей позняга палеацэну (58 млн гадоў). У цэнтральнай частцы Нарвежскай катлавіны працягваецца падводная града (Нарвежскі хрыбет), якая адпавядае паўпахаваным пад асадкамі старажытнаму спрэдзінгаваму хрыбту, рассоўванне дна і разрастанне акіянічнай кары на якім працягваліся да ранняга міяцэну, а ў сярэднім міяцэне вось спрэдынгаў перамясцілася. Большая частка марскога дна пакрыта тэрыгеннымі муламі з уключэннямі друзу, што прыносіцца ў асноўным арктычнымі льдамі. Сучасная сейсмічнасць і вулканізм у прымеркаваны да сярэдзінна-акіянічнага хрыбта Мона.
Мора знаходзіцца ў асноўным за Паўночным палярным кругам, але ў сілу асаблівасці цыркуляцыі вод тут пануе марскі ўмераны клімат, для якога характэрны мяккая зіма, адносна цёплае лета, малы размах сезонных ваганняў тэмпературы паветра, высокая вільготнасць, вяліка воблачнасцьь, працяглыя туманы. Зімой пераважаюць паўднёва-запходнія вятры (8–10 м/с), нярэдкія штормы з ураганнымі ветрамі, тэмпературы паветра ад 4 °C на поўдні да –4 °C на поўначы. Летам пераважае заходні і паўднёва-заходні перанос паветраных мас з ветрамі 5–6 м/с, нярэдкія паўночныя вятры, тэмпературы паветра ад 6–10 °С на поўначы да 12 °С на поўдні. Тэмпература вады ў лютым 2—7 °C, у жніўні 8—12 °C. Праз мора ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прынівы паўсутачныя (да 3,3 м).
Развіта рыбалоўства і здабыча нафты. Важнейшыя парты — Тронхейм, Тромсё і Нарвік.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.