Нара́ — тунэль пад зямлёй з адным ці некалькімі хадамі вонкі, выкапаны жывёламі з мэтай стварэння прасторы для пражывання, размнажэння, вырошчвання дзіцянят, захавання запасаў корму, часовага прытулку.

Thumb
Нара труса.

Асноўныя (гнездавыя) норы выконваюць адразу ўсе гэтыя функцыі, дапаможныя — адну з іх[1]. Норы — адзін з відаў абароны ад шэрагу драпежнікаў, месца для запасу харчавання, таму норны лад жыцця шырока распаўсюджаны.

Thumb
Норы хамячка Рабароўскага (Phodopus roborovskii)

У норах жыве цэлы шэраг рыб, земнаводных, паўзуноў (у тым ліку невялікіх дыназаўраў і птушак, а таксама шматлікія бесхрыбетныя, у тым ліку насякомыя, павукі, марскія вожыкі, ракападобныя, малюскі і чарвякі. Норы многіх жывёл (буйныя грызуны, барсукі, лісіцы) могуць існаваць сотні і тысячы гадоў. Норы часта засяляюцца не толькі іх гаспадарамі, а і іншымі жывёламі. Складаны біяцэноз некаторых норных млекакормячых можа ствараць спрыяльныя ўмовы шматгадоваму існаванню ўзбуджальнікаў небяспечных хвароб (напрыклад, чумы, лейшманіёзаў і інш)[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.