![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Nanda_Empire%252C_c.325_BCE.png/640px-Nanda_Empire%252C_c.325_BCE.png&w=640&q=50)
Нанда
From Wikipedia, the free encyclopedia
На́нда (санскр.: नान्द) — дынастыя манархаў і створаная ёю дзяржава ў старажытнай Індыі. Паводле Махавамсы, існавала каля 345 г. да н. э. — 322 г. да н. э..
Гістарычная дзяржава | |
Нанда | |
---|---|
नान्द | |
![]() |
|
|
|
Сталіца | Паталіпутра |
Форма кіравання | манархія |
Заснавальнікам дынастыі Нанда быў Махападма, які паходзіў з варны шудр і быў названы ў Пуранах знішчальнікам кшатрыяў. Махападма прыйшоў да ўлады ў Паталіпутры як узурпатар і заваяваў 7 дзяржаў. Яго нашчадкі пашырылі межы. Сярод іх заваяванняў была дзяржава Калінга. На поўдні імперыя Нанда магла дасягаць поўначы сучаснай Карнатакі, на захадзе — Пенджаба.
Агулам было 9 валадароў Нанда. Паводле большасці крыніц, яны валадарылі 2 пакаленні. Аднак у Пуранах толькі валадарству Махападмы адводзіцца 88 гадоў. Валадарам прыпісваюцца незлічоныя багацці, а таксама рэформы па ўпарадкаванні падатковай сістэмы, ірыгацыя засушлівых раёнаў Дэкана.
Апошняга валадара Дхана Нанда не паважалі падданыя, урэшце ён быў пераможаны Чандрагуптам Маур’я.