Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новы Двор.

Хуткія факты Навадворскі сельсавет, Краіна ...
Навадворскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новы Двор
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 18 396
Thumb
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 17
Код аўтам. нумароў 5
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандрава, Асееўка, Гатава, Дзергаі, Дубкі і Цэсіна)[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцянецкага сельсавета[2]. 30 лістапада 1965 года ў мяжу горада Мінска ўключана вёска Зацішша[3], 19 снежня 1967 года — вёскі Грэбелька, Дворышча, Маляўкі, Чыжоўка і Чырвоная Слабада[4]. 31 сакавіка 2020 года скасавана вёска Шабаны[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14179 чалавек[6], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,6 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 18396 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 лістапада 1965 г. Аб уключэнні вёскі Зацішша Навадворскага сельсавета Мінскага раёна ў мяжу горада Мінска // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 38 (1118).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.