From Wikipedia, the free encyclopedia
Навагру́дская епа́рхія (Навагру́дская і Сло́німская епа́рхія) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Беларускай праваслаўнай царквы (экзархата).
Навагрудская і Слонімская епархія | |
---|---|
Беларуская праваслаўная царква | |
| |
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Навагрудак |
Заснавана | 1415 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (Апалька) (з 4 жніўня 1996) |
Вікарныя епіскапы | Пётр (Карпусюк) |
Кафедральны храм | Свята-Мікольскі (Навагрудак) |
Другі кафедральны храм | Спаса-Праабражэнскі (Слонім) |
Статыстыка | |
Благачынняў | 4 |
Прыходаў | 97 |
Манастыроў | 3 |
Сайт | eparhia.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На 2017 год ахоплівае тэрыторыю Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў.
Рэзідэнцыя кіруючага архірэя знаходзіцца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры.
У 1316—1596 гадах Навагрудак быў цэнтрам Літоўска-Новагародскай мітраполіі.
У 1942—1944 епархія існавала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У лютым 1992 адноўлена, ахоплівала Навагрудскі, Астравецкі, Ашмянскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Слонімскі, Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці. На тэрыторыі епархіі ў в. Жыровічы дзейнічае Мінская духоўная семінарыя. Тытул кіруючага архірэя Навагрудскай епархіі — епіскап Навагрудскі і Лідскі.
У 2014 годзе са складу Навагрудскай епархіі была выдзелена Лідская епархія[1]. Тэрыторыя Навагрудскай епархіі была вызначана ў межах Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў. Кіруючы архірэй атрымаў тытул епіскапа Навагрудскага і Слонімскага.
У 2014 годзе ў Навагрудскай епархіі было створана Дзятлаўскае вікарыяцтва, епіскапам якога з’яўляецца Пётр (Карпусюк).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.