Афанасій (Мартас)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Афанасій (Мартас)

Афанасій, свецкае імя Антон Вікенцьевіч Ма́ртас (8 верасня 1904 — 3 лістапада 1983, Буэнас-Айрэс) — праваслаўны манах і святар, епіскап Віцебскі і Полацкі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1933).

Хуткія факты Афанасій, Адукацыя ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Вікенція Мартаса. Скончыў Навагрудскую гімназію, у 1930 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысертацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўніверсітэта пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. Архімандрыт (1938). Служыў у мястэчку Кодзень на Падляшшы, рускай калоніі Благадатнае паблізу Варшавы, горадзе Валомін[1]. Служыў святаром на Холмшчыне (з 1940).

Thumb
Іерархі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: Мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі), архіепіскап Філафей (Нарко), епіскап Афанасій (Мартас), архіепіскап Венедыкт (Бабкоўскі)

Епіскап Віцебскі і Полацкі (з 8.3.1942). Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабору (30.8—28.9.1942), на якім была абвешчана аўтакефалія беларускай праваслаўнай царквы. З 1944 года ў Германіі кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі. 6 мая 1946 года далучыўся, разам з іншымі беларускімі епіскапамі, да Рускай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў архіепіскап РЗПЦ у Аргенціне, з 1970 года ў Аўстраліі (архіепіскап Сіднейскі і Новазеландскі). З 1971 года жыў у Аргенціне.

Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім праваслаўным манастыры Св. Тройцы[ru] ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк[2].

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцця. Аўтар манаграфіі «Матырыялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Германія, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Мінск, 1990).

Зноскі

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.