![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Shabany1.jpg/640px-Shabany1.jpg&w=640&q=50)
М-464
From Wikipedia, the free encyclopedia
М-464 — тыпавы праект панэльных дамоў, спраектаваны ў пачатку 1970-х гадоў, які вырабляецца на ДБК-1 горада Мінска з 1976 года, як і серыя М-111-90.[1] Гэтая серыя — найбуйнейшая тыпавая серыя сталіцы. Дамы гэтага праекта, апроч Мінска, можна сустрэць ва ўсей Мінскай вобласці. Дамы серыі М-464 фарміруюць воблік такіх мінскіх жылых раёнаў, як Серабранка, Усход, Зялёны луг, Паўднёвы-Захад. Пазнейшая мадыфікацыя М-464БК фарміруе воблік Уручча, Шабаноў, Малінаўкі, Кунцаўшчыны. З 2002 года[2] новыя мікрараёны сталіцы пачалі забудоўвацца дамамі серыі М-464-У — каранёвай мадэрнізацыяй М-464БК.
М-464 | |
![]() | |
Будаваўся | 1976 - ц.ч. |
ДБК | №1 |
Краіны ўзвядзення | ![]() |
Гарады ўзвядзення | Мінск, Мінская вобласць |
Агульныя канструктыўныя звесткі | |
Тыпы блок-секцый | Б, 1БС |
Канструктыўны крок | 2600мм, 3200мм |
Колькасць паверхаў | 5, 9, 10, 12, 16 |
Колькасць кватэр на паверсе | Ад 3 да 6 |
Інжынернае абсталяванне | |
Колькасць пасажырскіх ліфтаў | 1 |
Смеццеправод | Ёсць |
Сістэма ацяплення | Цэнтральная вадзянога ацяплення |