From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Іванавіч Осіпаў (1914—1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Міхаіл Іванавіч Осіпаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1943 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | войскі сувязі |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Осіпаў нарадзіўся 15 лютага 1914 года ў вёсцы Аляксееўка (цяпер — Ленінскі раён Тульскай вобласці). Да вайны працаваў спачатку ў сельскай гаспадарцы, затым на заводах у Туле. У 1941 г. Осіпаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да верасня 1943 года гвардыі старшы сяржант Міхаіл Осіпаў камандаваў тэлефонным аддзялення роты сувязі 37-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года аддзяленне Осіпава пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма, праклаўшы лінію сувязі і падтрымліваючы яе працаздольнасць на працягу ўсяго перыяду тых баёў. 11 лістапада 1943 года Осіпаў загінуў у баі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі старшы сяржант Міхаіл Осіпаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.