Міхал (Міхаіл Іванавіч) Вітаноўскі (польск.: Michał Witanowski, руск.: Михаил Иванович Витановский) — дзяржаўны службовец, памешчык.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Дамініка[1].

На службе з 1806 года[2]. У 1812 г. — генеральны сакратар французскай адміністрацыі Гродзенскага павета. У 1817—1819 г. — сакратар Гродзенскага дваранскага сходу. У 1826 г. — чыноўнік 8-га класа, камісарыяцкі камісіянер у канцылярыі грамадзянскіх спраў царэвіча Канстанціна Паўлавіча[1].

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, 2-і дазорца ў 1818, 1-ы дазорца ў 1819; намесны майстар у 1820, па дазволу Нясвіжскага малога капітула ўведзены ў 4-ю ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820—1821. Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820[1].

Правадзейны стацкі саветнік з 1840 года[2]. У 1836—1843 гадах займаў пасаду аўгустоўскага грамадзянскага губернатара[3].

Прыехаў з Сувалкаў у Варшаву на лячэнне, дзе і памёр 24 ліпеня 1843 г. у доме Вернера па вул. Длуга, 544. 26 ліпеня 1843 г. пахаваны ў касцёле Капуцынаў[pl][4].

Апошні ўладальнік маёнтка Савіцкія ў Кобрынскім павеце, пасля яго смерці ў 1853[5] годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць Антонія Задарноўскага[6].

Зноскі

  1. A. Tyszka, Nekrologi Kuriera Warszawskiego
  2. Магчыма, дата памылковая, бо некралогу брата Дамініка, які памёр 2 сакавіка 1848, былы аўгустоўскі губернатар адзначаны як памерлы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.