Міхал Абуховіч (каля 1760 — 1826[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Міхал Абуховіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шыман Забела | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1760 | ||||||
Смерць | 1826 ці 1818 | ||||||
Род | Абуховічы | ||||||
Бацька | Юзаф Абуховіч | ||||||
Маці | Францішка з Гюнтэраў[d] | ||||||
Жонка | Францішка з Жавускіх[d] | ||||||
Дзеці | Фабіяна з Абуховічаў[d] і Соф’я з Абуховічаў[d] | ||||||
Член у |
Біяграфія
Паходзіў з роду Абуховічаў герба ўласнага «Ясеньчык зменены», сын Юзафа Абуховіча[1], падваяводы новагародскага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).
Апошні кашталян менскі ў 1792— 1793 гадах, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1786 годзе. Прыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады як дэлегат ад Случарэцкага павета[1].
Меў маёнткі Сваятычы, Адахаўшчына, Сноў Новагародскага павета, трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Аношкі, Тарэйкі, Свержань, Тулёнка, Гарадзея[1].
Сям’я
Міхал Абуховіч ажаніўся з Каралінай, дачкой Станіслава Фердынанда Жавускага герба «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачка Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі). Меў з ёй дзвюх дачок, Фабіяну і Соф’ю, якія выйшлі замуж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.