From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэ́рства ўну́траных спраў Рэспу́блікі Белару́сь (МУС Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць змаганне супраць злачыннасці, ахову грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі. Міністр унутраных спраў і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 29 кастрычніка 2020 года пасаду міністра займае Іван Уладзіміравіч Кубракоў[2].
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — МУС РБ | |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 1 сакавіка 1991 |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства ўнутраных спраў БССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220030, Мінск, вул. Гарадскі Вал, д. 4 |
Колькасць супрацоўнікаў | 98 000 (2017[1]) |
Міністр | Іван Уладзіміравіч Кубракоў |
Сайт | mvd.gov.by |
Прэзідэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 5 намеснікаў[3] і начальнікаў дэпартаментаў МУС, а таксама намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнні калегіі праводзяцца раз у тры месяцы і з’яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці дзвюх трацінаў членаў. Рашэнні ўхваляюцца простаю большасцю галасоў і ажыццяўляюцца загадамі і пастановамі міністэрства.
З абвяшчэннем палітычнага і эканамічнага суверэнітэту Беларусі, 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР у рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў, падпарадкаваўшы яму ўнутраныя войскі МУС СССР і яго навучальныя ўстановы, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі.
У канцы лістапада 2020 года паміж МУС Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы «дзяржаўнай і грамадскай бяспекі»[4].
Міліцыя РБ кіравалася Законам аб міліцыі № 637-XII, які быў прыняты 26 лютага 1991 года, калі БССР уваходзіла ў склад СССР. Пазней закон некалькі разоў мяняўся. На дадзены момант МУС кіруецца наступным законам: Закон Рэспублікі Беларусь аб Органах Унутраных Спраў № 263-З ад 17.07.2007 г. Асобнай пастановы Вярхоўнага Савета РБ аб стварэнні міліцыі РБ не было, сучасная Рэспубліка Беларусь гэта па сутнасці пераназваная БССР, якая выйшла са складу СССР. Таму ў сучаснай Беларусі святкуюць савецкія святы, пачатак міліцыі вядуць ад 4 сакавіка 1917 года. У гэты дзень у Мінску ў Расійскай дзяржаве былі створаны рэвалюцыйныя органы правапарадку, якія выкарыстоўвалі базу і кадры былой царскай паліцыі.
Ніжэй тэкст прысягі супрацоўнікаў МУС першай паловы 1990-х гадоў.
ПРЫСЯГА
радавога і начальніцкага складу органаў
унутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Я,____________________________________паступаючы на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу.
Клянуся свята выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, загады камандзіраў і начальнікаў, высока несці гонар і годнасць работніка органаў унутраных спраў, не шкадуючы свайго жыцця абараняць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў.
Абавязуюся быць сумленным, незалежным і справядлівым, строга захоўваць дзяржаўную і службовую тайны, а таксама давераную мне маёмасць і табельную зброю.
Калі ж я парушу гэту маю ўрачыстую Прысягу, то гатовы несці адказнасць па законах Рэспублікі Беларусь.
«. . .»……………………199 года_____________________________
Строй МУС, знакі адрознення мяняліся некалькі разоў. Першы ўзор строя быў распрацаваны ў 1992 годзе. У 1993 годзе гэты строй атрымаў значныя змены і выкарыстоўваўся да рэферэндума 1995 года. Пасля рэферэндума супрацоўнікі насілі строй без нашывак з Пагоняй. У 1996 годзе строй атрымаў чарговую мадыфікацыю — былі ўведзены чорныя нашыўкі з гербамі абласных гарадоў і белыя цэшкі з новым гербам. У 1997 годзе міліцыя атрымала новыя кіцелі і наплечнікі-муфты з шэрымі зоркамі і паскамі. У 2000 годзе замест шэра-зялёнага быў уведзены шэра-блакітны строй, новыя наплечнікі з чырвонымі паскамі. У 2003 годзе наплечнікі атрымалі жоўтыя паскі. У 2006 годзе адбылася чарговая рэформа строя. Змяніліся фуражкі, цэшкі.
На малюнках ніжэй наплечнікі мадэлі 2017 года.
Радавыя | Малодшы начальніцкі састаў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пагон міліцыі | ||||||||||||
Здымныя муфты для пагонаў | ||||||||||||
Званне | Радавы
(курсант) |
Радавы | Малодшы сяржант |
Сяржант | Старшы сяржант |
Старшыня | Прапаршчык | Старшы прапаршчык |
Сярэдні начальніцкі састаў | Старшы начальніцкі састаў | Найвышэйшы начальніцкі састаў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пагон міліцыі | ||||||||||
Здымныя муфты для пагонаў | ||||||||||
Званне | Малодшы лейтэнант |
Лейтэнант | Старшы лейтэнант |
Капітан | Маёр | Падпалкоўнік | Палкоўнік | Генерал-маёр | Генерал-лейтэнант | Генерал-палкоўнік |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.