Малодшы сяржант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малодшы сяржант — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за яфрэйтара і ніжэй за сяржанта.


Статут
Першае воінскае званне сяржанцкага складу малодшы сяржант прысвойваецца:
- салдатам тэрміновай ваеннай службы, якія прайшлі навучанне ў навучальных цэнтрах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі устаноўленыя праграмай навучання экзамены — пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў;
- салдатам тэрміновай ваеннай службы, а таксама тым, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах і прыкладна захоўваючым вайсковую дысцыпліну — пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога;
- салдатам, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на ваенных кафедрах або факультэтах устаноў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і здалі ўстаноўленыя праграмай падрыхтоўкі экзамены — пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні (без уліку выслугі ўстаноўленага тэрміна вайсковай службы ў ваенным званні радавога);
- курсантам, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах, прыкладна захоўваюць вайсковую дысцыпліну і маюць добрыя і выдатныя паказчыкі ў вучобе — пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога.
Звычайна малодшыя сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.
Тэрмін выслугі ў званні малодшы сяржант складае пяць месяцаў.
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».
Літаратура
- Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацвержданае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 186 ад 25 красавіка 2005 г.
- Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 355 ад 26 чэрвеня 2001 г.
- Сержа́нт сяржа́нт // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 375. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.