From Wikipedia, the free encyclopedia
Міньнін (кіт. трад. 旻宁, спр. 旻寧, піньінь Mínníng), храмавае імя Сюаньцзун (кіт. трад. 宣宗, піньінь Xuānzōng; 16 верасня 1782 — 25 лютага 1850) — маньчжурскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, восьмы імператар дынастыі Цын.
Быў другім сынам і спадчыннікам імператара Юн’яня.
Вёў барацьбу з кантрабандыстамі ў Паўднёвым Кітаі, якая прывяла да Першай опіумнай вайны з Вялікабрытаніяй у 1839—1842 гадах. Пасля паражэння ў вайне вымушаны падпісаць Нанкінскі дагавор, які адмяняў ізаляцыянісцкую палітыку «закрытых мораў ». Пасля заключыў дагаворы з імперыялістычнымі краінамі Еўропы і ЗША, якія пачалі каланіяльную гонку ў Азіі.
Дэвіз праўлення — Даагуан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.