беларуская баскетбольная каманда From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).
Мінск | |||
---|---|---|---|
Колеры | |||
Заснаваны | 2006 | ||
Краіна | |||
Горад | Мінск | ||
Зала | Falcon Club | ||
Умяшчальнасць | 2300 месцаў | ||
Прэзідэнт | Пётр Івашкоў | ||
Трэнер | Аляксандр Падзерачоў | ||
Гісторыя |
Мінск-2006 (2006—2012) Цмокі-Мінск (2012—2022) Мінск (2022—ц.ч.) |
||
Спаборніцтвы |
Адзіная ліга ВТБ чэмпіянат Беларусі |
||
Сайт | minskbasket.by | ||
Форма | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 2012 па 2022 год клуб меў назву «Цмокі-Мінск».
Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.
У 2022 годзе клуб стаў называцца «Мінск»[1].
Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.
Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.
«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.
14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.
Сезон | Ліга | Чэмпіянат | Кубак | Адзіная ліга ВТБ і Балтыйская ліга | Кубак выкліку ФІБА Кубак ФІБА Еўропы |
---|---|---|---|---|---|
2006/07 | Вышэйшая | 4-е месца | 5-е месца | н/у | н/у |
2007/08 | Вышэйшая | 4-е месца | 5-е месца | н/у | н/у |
2008/09 | Вышэйшая | Чэмпіён | 3-е месца | н/у | н/у |
2009/10 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | н/у | Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу |
2010/11 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 4 месца (гр. А) | Кубак выкліку ФІБА — вылет з адборачнага раўнда |
2011/12 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца (гр. В) | Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу |
2012/13 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца (гр. В) | Кубак выкліку ФІБА — ласт 16 |
2013/14 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца (гр. В) | Кубак выкліку ФІБА — вылет з чвэрцьфінала |
2014/15 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 15 месца | Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу |
2015-16 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 12 месца | Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу |
2016/17 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 12 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 2-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу |
2017/18 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | Адзіная ліга ВТБ — 9 месца Балтыйская ліга — 6 месца (гр. А) | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1/8 фінала |
2018/19 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 14 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу |
2019/20 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 13 месца |
Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўнда |
2020/21 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 13 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з асноўнага групавога раўнда |
2021/22 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу |
2022/23 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 12 месца | н/у |
2023/24 | Вышэйшая | Чэмпіён | 3-е месца | 14 месца | н/у |
Сезон | Назва | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
2018-19 | Цмокі-Мінск-рэзерв | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | н/у | |
2019-20 | Цмокі-Мінск-рэзерв | Вышэйшая ліга | 5 | н/у | |
2021-22 | Цмокі-Мінск-рэзерв | Вышэйшая ліга | 5 | н/у | |
2022-23 | Мінск-рэзерв | Вышэйшая ліга | 5 | н/у | |
2023-24 | Мінск-рэзерв | Вышэйшая ліга | 6 | н/у |
Сезон | Назва | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
2007-08 | БДЭУ-Мінск-2006-3 | Першая ліга | 7 | н/у | |
2011-12 | СДЮШАР-Мінск-2006-3 | Першая ліга | 5 | н/у | |
2012-13 | СДЮШАР-Цмокі-Мінск-3 | Першая ліга | 5 | н/у | |
2013-14 | СДЮШАР-Цмокі-Мінск-3 | Першая ліга | 7 | н/у | |
2014-15 | СДЮШАР-Цмокі-Мінск-3 | Вышэйшая ліга | 10 | н/у | |
2017-18 | РЦАП-СДЮШАР-Цмокі | Вышэйшая ліга | 10 | н/у | |
2018-19 | РЦАП-СДЮШАР | Вышэйшая ліга | 9 | н/у | |
2019-20 | РЦАП-СДЮШАР | Вышэйшая ліга | 11 | н/у | |
2020-21 | РЦАП-СДЮШАР | Вышэйшая ліга | 11 | н/у | |
2021-22 | РЦАП-СДЮШАР | Вышэйшая ліга | 11 | н/у | |
2022-23 | РЦАП-СДЮШАР | Вышэйшая ліга | 9 | н/у | |
2023-24 | РЦАП-СДЮШАР | Вышэйшая ліга | 12 | н/у |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.