![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Minsk_city_lines_map_%25282022%2529.svg/langbe-640px-Minsk_city_lines_map_%25282022%2529.svg.png&w=640&q=50)
Мінскія гарадскія лініі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага чыгуначнага транспарту ў Мінску. Злучае мінскую агламерацыю з цэнтрам горада. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) у тэставым рэжыме запушчана 1 ліпеня 2011 года. Цяпер сістэма дзейнічае ў штатным рэжыме і складаецца з трох ліній у напрамках гарадоў-спадарожнікаў — Заслаўя, Рудзенска (гарадскі пасёлак) і Смалявіч. Працягласць трох ліній з 37 станцыямі складае 116,2 кіламетры. Абслугоўваннем і перавозкай пасажыраў займаецца Беларуская чыгунка. На адной з ліній ажыццяўляецца да 19 рэйсаў на дзень.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/Stadler_FLIRT_Minsk.jpg/640px-Stadler_FLIRT_Minsk.jpg)
Хуткія факты Гарадскія лініі, Інфармацыя ...
Гарадскія лініі | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Горад |
![]() |
Рэгіёны | Мінск і Мінская вобласць |
Сайт | https://www.rw.by/be/ |
Дата адкрыцця | 1 ліпня 2011 |
Даўжыня ліній | 116,2 |
Колькасць станцый | 37 |
Колькасць ліній | 3 |
Пасажырапаток за дзень | 10,4 тыс. чел. (2018) |
Пасажырапаток за год | 3,8 млн чел. (2018) |
Схема ліній | |
![]() |
|
https://www.rw.by/be/ |
Закрыць