![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Miensk_-_Ratu%25C5%25A1a.jpg/640px-Miensk_-_Ratu%25C5%25A1a.jpg&w=640&q=50)
Мінская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінская ратуша — адміністрацыйны будынак у цэнтральнай частцы Мінска, на Высокім рынку. Да скасавання Магдэбургскага права для Мінска (14 мая 1795) у ратушы праходзілі паседжанні органа гарадскага самакіравання — магістрата або рады, у будынку захоўваліся эталоны адзінак вагі і аб'ёму. На ратушнай вежы знаходзіўся першы гарадскі гадзіннік[1].
Хуткія факты Мінская гарадская ратуша, Краіна ...
Славутасць | |
Мінская гарадская ратуша | |
---|---|
![]() Мінская ратуша | |
53°54′13″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Тып будынка | Ратуша |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Архітэктар | Ф. Крамер, М. Чахоўскі, К. Хршчановіч |
Першае згадванне | 1582 |
Дата заснавання | 1600 і 4 лістапада 2004 |
Асноўныя даты | |
1744 — перабудавана ў стылі |
|
Дата скасавання | 1857 |
Статус |
![]() |
![]() |
Закрыць
Цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным для прыёму ганаровых гасцей мінскіх гарадскіх уладаў. На 32-метровай вежы з флюгерам устаноўлены гадзіннік і герб горада. Куранты на вежы Мінскай ратушы кожную гадзіну на працягу 19 секунд адбіваюць мелодыю прыпеву «Песні пра Мінск» (музыка Ігара Лучанка).