![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Emblem_of_the_Ministry_of_the_Interior_of_the_Russian_Empire.svg/langbe-640px-Emblem_of_the_Ministry_of_the_Interior_of_the_Russian_Empire.svg.png&w=640&q=50)
Мінская ваенная акруга (Расійская імперыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́нская вае́нная акру́га — ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная 19 ліпеня 1914 года з пачаткам Першай сусветнай вайны на аснове Упраўлення скасаванай тады ж Варшаўскай ваеннай акругі. У яе ўваходзілі часткі губерняў, якія ўваходзілі раней у склад Варшаўскай і Віленскай ваенных акругаў: Келецкую, Мінскую, Магілёўскую, Радамскую, Пётракаўскую і Холмскую губерні, часткі Валынскай, Сядлецкай і Смаленскай губерняў.
Хуткія факты Мінская ваенная акруга, Гады існавання ...
Мінская ваенная акруга | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 19 ліпеня 1914 (1914-07-19)—31 сакавіка 1917 (1917-03-31) |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі |
Тып | ваенная акруга |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб'яднанне |
Дыслакацыя | Мінск |
Закрыць