![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Seal_of_Mindaugas.jpg/640px-Seal_of_Mindaugas.jpg&w=640&q=50)
Міндоўг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міндоўг (Мендог, лац.: Mindowe[2], ст.-рус.: Мидогъ, Мендогъ, Минъдовгъ; лац.: Mindowe; ням.: Myndowen; каля 1195 — 12 верасня[3] 1263) — першы вялікі князь літоўскі (канец 1248—1253 і 1261—1263), першы і апошні[4] кароль літоўскі (1253—1261).
Міндоўг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Фрагмент пячаткі, якую прыпісваюць Міндоўгу пад 1255 годам, з выявай караля на стальцы. | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 29 чэрвеня 1253 | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Транята | ||||||
Нараджэнне |
каля 1195 |
||||||
Смерць | 1263(1263) | ||||||
Жонка |
|
||||||
Дзеці |
|
||||||
Веравызнанне | язычніцтва і каталіцтва | ||||||
![]() |
Княжэнне Міндоўга прыйшлося на пачатак утварэння новай цэнтралізаванай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, якое першапачаткова ўключыла ў сябе ўсходнеславянскія і балцкія землі ў Панямонні (якія цяпер уваходзяць у Рэспубліку Беларусь і Літоўскую Рэспубліку). Гэты працэс адбываўся ў сярэдзіне XIII ст. — у складаны час, калі ў выніку пагрозы з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсця склаліся цяжкія ўмовы для існавання славянскага і балцкага насельніцтва. Такія абставіны вымушалі Міндоўга шукаць шляхі для ўмацавання сваёй дзяржавы і неаднойчы змяняць саюзнікаў.
У гісторыі Літоўскай Рэспублікі Вялікае Княства Літоўскае — пачатак літоўскай дзяржаўнасці, а Міндоўг — першым уладар літоўскай дзяржавы. У гісторыі Беларусі, на землях якой дзяржаўнасць пачалася з раннейшых Полацкага і Тураўскага княстваў, Міндоўг выступае як першы ўладар дзяржавы, якая ахапіла ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі, а таксама Літвы і шэрагу суседніх зямель.