From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў (13 жніўня 1947, Шверын, Германія — 22 красавіка 2013) — беларускі палітык і дыпламат.
Мікалай Вайцянкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Марыніч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бельскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Марыніч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бельскі | ||||||
Нараджэнне |
13 жніўня 1947 |
||||||
Смерць |
22 красавіка 2013[1] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (30 чэрвеня 1997) ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2 снежня 1999) |
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, членам якой з’яўляўся з 1972 па 1991 гады. Працоўны шлях пачаў майстрам аўтарамзавода ў Іркуцкай вобласці Расіі, затым працаваў у сельскай гаспадарцы Рагачоўскага раёна, узначальваў яго з 1978 па 1981 гады, быў на розных пасадах у органах КПБ. Абіраўся старшынёй Гомельскага аблвыканкама (1989—1995) і дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ XII склікання.
1 сакавіка 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве [2]. 17 студзеня 1997 года быў адстаўлены з гэтых пасад і адначасова зноў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта [3]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да красавіка 2001 года, пасля чаго падаў прашэнне аб адстаўцы па стане здароўя. З 2001 па 2009 гады Мікалай Вайцянкоў быў паслом МЗС па спецыяльных даручэннях, курыраваў на гэтай пасадзе развіццё адносін прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.