From Wikipedia, the free encyclopedia
Міджыкенда (саманазва: Mijikenda, літаральна «дзевяць плямёнаў», «дзевяць паселішчаў») — група плямёнаў банту, якая насяляе ўзбярэжжа Індыйскага акіяна ў Кеніі і на поўначы Танзаніі. Агульная колькасць (2010) — 1 922 тыс. чалавек.[1][2][3][4][5][6][7][8][9]
Міджыкенда (Mijikenda) | |
Агульная колькасць | 1 922 тыс. (2010 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Кенія |
Мова | мовы міджыкенда |
Рэлігія | культ продкаў, анімізм, татэмізм, хрысціянства, іслам |
Блізкія этнічныя групы | суахілі, сегеджу |
Паводле паданняў, міджыкенда паходзяць з краіны Шунгвая, што знаходзілася на поўнач ад сучаснага месца пражывання, на тэрыторыі Самалі. Каля 1558—1610 гг. яны мігрыравалі на поўдзень пад ціскам варожага народа арома.
Аднак, некаторыя сучасныя даследчыкі ставяць пад сумненне факт позняга перасялення і лічаць, што міджыкенда з'яўляюцца прамымі спадчыннікамі мясцовых груп банту, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі народаў поўдню і з унутраных раёнаў Афрыкі. Апошнія траплялі на ўзбярэжжа ў выніку гандлю рабамі, што практыкаваўся суседзямі міджыкенда, суахілі. Мовы і культура міджыкенда шмат у чым падобная на суахілі, хаця маюцца і істотныя адрозненні.
Міджыкенда падзяляюцца на 9 плямён, якія размаўляюць на блізкіх мовах:
У мінулым міджыкенда сяліліся ва ўмацаваных паселішчах кая на схілах узгоркаў, якія належалі пэўнаму роду. Колькасць родаў заставалася нязменнай, але яны ў сваю чаргу падзяляліся на мноства сваяцкіх груп. У кожнай хаціне месціліся пашыраныя патрылакальныя сем'і, што звычайна складаліся з трох пакаленняў. Існавалі таксама ўзроставыя групы. У іх уваходзілі тыя, хто разам прайшоў рытуал абразання (праводзіўся ў сярэднім раз на два гады).
Каля ўзгоркаў і на прыбярэжных раўнінах вырошчвалі зёлкавыя, бабовыя культуры, садавіну і какосы.
У нашы дні кая пакінуты, а іх насельніцтва жыве ў гарадах і вёсках. Аднак захаваліся сакральныя лясы (1538 га), што ўключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Значная частка міджыкенда спавядае іслам і хрысціянства, але таксама захоўваюцца традыцыйныя культы, заснаваныя на шанаванні продкаў і сакральных лясоў. Апошнія ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (1538 га).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.