Мяфодзій I (грэч. Μεθόδιος Α΄; 788/800 — 14 чэрвеня 847) — патрыярх Канстанцінопальскі4 сакавіка 843 года). Кананізаваны ў ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 14 чэрвеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 14 чэрвеня.

Хуткія факты 84-ы Канстанцінопальскі патрыярх, Царква ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся на Сіцыліі ў багатай сям'і, у раннім узросце паступіў у манастыр на востраве Хіяс. Пра раннія гады жыцця Мяфодзія даных не захавалася. Вядомасць ён набыў пры імператары-іканаборцы Льве Армяніне, калі заняў пасаду апакрысіярыя пры патрыярху Нікіфары. Мяфодзій быў накіраваны ім у Рым з пасланнем да Папы. Затрымаўшыся ў Рыме, Мяфодзій быў пасвечаны ў прэсвітара і вярнуўся ў Канстанцінопаль ужо пры патрыярху-іканаборцы Феадоце і імператары Міхаіле II. За падтрымку іконашанавання Мяфодзій быў пасаджаны ў турму ў Акрыце. Ён атрымаў часовую свабоду пры імператары Феафіле, які спачатку прыблізіў яго да двара, але пасля паражэння ў вайне супраць арабаў, якое ён лічыў віной «ідалапаклоннікаў» (гэта значыць іконапаклоннікаў) саслаў яго на востраў Антыгон.

Пасля смерці Феафіла пры рэгенцтве імператрыцы Феадоры Мяфодзій 4 сакавіка 843 года быў абраны Канстанцінопальскім патрыярхам замест выгнанага іканаборскага патрыярха Іаана Граматыка. Удзельнічаў у правядзенні «Урачыстасці Праваслаўя» — напісаў па гэтым выпадку чынапаследаванне, якое выкарыстоўваецца ў Праваслаўнай царкве па цяперашні час.

Сканаў 14 чэрвеня 847 года. Захаваліся напісаныя ім тры чыны шлюбавянчання, некалькі пастырскіх павучанняў і царкоўных спеваў.

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.