рака ў Літве і Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мяркіс, Мерачанка, Мярчанка (літ.: Merkys) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 203 км. Вадазбор 4416 км², у межах Літвы 3781 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 36,2 м³/с[1].
Мяркіс | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 203 км |
Басейн | 4 440 км² |
Расход вады | 36,2 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Ашмянскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°20′49″ пн. ш. 25°40′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 54°09′23″ пн. ш. 24°11′06″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаецца на Ашмянскім узвышшы за 2 км на поўдзень ад в. Мікулішкі (Ашмянскі раён). Працягласць у межах Беларусі 12 км. Цячэ 2 км на мяжы з Літвой і каля вёскі Гаравыя Грыгі перасякае яе.
Рэчышча ў вярхоўях і нізоўях звілістае, да мяжы з Літвой каналізаванае. Прытокі: Шальча, Ула (злева) і інш.
Жыўленне пераважна грунтовае. Веснавое разводдзе з сакавіка па май. Замярзае ў снежні, ледастаў няўстойлівы (да 1,5 мес.). 25% гадавога сцёку прыходзіцца на вясну, 29% — на лета і 46% — на восень і зіму.
Выкарыстоўвалася для сплава лесу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.