From Wikipedia, the free encyclopedia
Муса Джаліль (татар.: Муса Җәлил; 2 (15) лютага 1906, вёска Мустафіна, Арэнбургская губерня (цяпер Мустафіна, Шарлыкскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 жніўня 1944, Берлін) — татарскі савецкі паэт, Герой Савецкага Саюза (1956).
Муса Джаліль | |
---|---|
татар.: Муса Җәлил | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1906[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1944[3][1][…] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | ваенны карэспандэнт, паэт, перакладчык, пісьменнік |
Гады творчасці | 1931 — 1944 |
Жанр | narrative poetry[d] і лібрэта |
Мова твораў | татарская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся шостым дзіцем у сям’і. Бацька — Мустафа Залілаў, маці — Рахім Залілава (па нараджэнні Сайфуліна).
Вучыўся ў Арэнбургскім медрэсэ «Хусаінія», дзе акрамя тэалогіі вывучаў свецкія дысцыпліны: літаратуру, маляванне і спевы. У 1919 годзе ўступіў у камсамол і працягнуў вучобу ў Татарскім інстытуце народнай адукацыі (Арэнбург). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
У 1927 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта МДУ. Пасля яго рэарганізацыі скончыў ў 1931 годзе літаратурны факультэт МДУ.
У 1931—1932 гадах быў рэдактарам татарскіх дзіцячых часопісаў, якія выдаваліся пры ЦК ВЛКСМ. З 1933 года загадчык аддзела літаратуры і мастацтва татарскай газеты «Камуніст», якая выходзіла ў Маскве.
У 1932 годзе жыў і працаваў у горадзе Сяроў. У 1934 годзе выйшлі два яго зборнікі: «Ардэнаносныя мільёны» на камсамольскую тэму і «Вершы і паэмы». Працаваў з моладдзю; па яго рэкамендацыях у татарскую літаратуру прыйшлі А. Аліша, Г. Абсалямаў. У 1939—1941 гадах быў адказным сакратаром Саюза пісьменнікаў Татарскай АССР, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Татарскага опернага тэатра.
Першы твор быў надрукаваны ў 1919 годзе ў ваеннай газеце «Кызыл йолдыз» (бел. «Чырвоная зорка»). У 1925 годзе ў Казані выйшаў яго першы зборнік вершаў і паэм «Барабыз» (бел. «Мы ідзём»). Ім былі напісаны 4 лібрэта для опер «Алтын чэч» (бел. «Залатавалосая», 1941, музыка кампазітара М. Жыганава) і «Ільдар» (1941).
У 1920-я гады Джаліль піша на тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (паэма «Пройдзеныя шляхі», 1924—1929), будаўніцтва сацыялізму («Ардэнаносныя мільёны», 1934; «Пісьманосец», 1938)
У канцлагеры Джаліль працягваў пісаць вершы, усяго ім было напісана як мінімум 125 вершаў, якія пасля вайны былі перададзеныя яго сакамернікам на Радзіму. За цыкл вершаў «Маабіцкі сшытак» ў 1957 годзе Джалілю была пасмяротна прысуджана Ленінская прэмія Камітэтам па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва. У 1968 годзе пра Мусу Джаліля быў зняты фільм «Маабіцкі сшытак».
На беларускую мову яго вершы перакладалі Эдзі Агняцвет, Мікола Аўрамчык, Сцяпан Гаўрусёў, Аляксей Пысін.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.