Мурашкі (лац.: Formicidae) — сямейства насякомых з надсямейства мурашыных (Formicoidea) атрада перапончатакрылых. З’яўляюцца грамадскімі казуркамі, якія ўтвараюць 3 касты: самкі, самцы і працоўныя асобіны. Самкі і самцы крылатыя, працоўныя асобіны — бяскрылыя. Вусікі каленчатыя, у самак і працоўных асобін 11-12-членікавыя, у самцоў 12-13-членікавыя[1], у шэрагу відаў 4-, 6- або 10-членікавыя. Асноўны членік вусіка (скапус) звычайна нашмат даўжэй за ўсіх астатніх. Задні аддзел грудзей (эпінотум) уяўляе сабой першы сегмент брушка, які зліўся з заднегрудзьмі. Уласна брушка далучаецца да эпінотума сцяблінкай, утворанай першым або другім сегментамі. У мурашак некаторых падсямействаў (Myrmicinae, Ponerinae і іншых) маецца развітая джала. Крылы з рэдукаваным жылкаваннем.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Мурашкі |
Мурашкі-амазонкі |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраклас: | Навакрылыя насякомыя | Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Інфраатрад: | Джалячыя перапончатакрылыя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Formicidae Latreille, 1802
|
Сінонімы |
---|
Formicariae
|
Тыпавы род |
---|
|
Падсямействы |
---|
- Aenictinae
- Aenictogitoninae
- Agroecomyrmecinae
- Amblyoponinae
- Aneuretinae
- †Armaniinae
- †Brownimeciinae
- Cerapachyinae
- Dolichoderinae
- Dorylinae
- Ecitoninae
- Ectatomminae
- Formicinae
- †Formiciinae
- †Haidomyrmecinae
- Heteroponerinae
- Leptanillinae
- Leptanilloidinae
- Martialinae
- Myrmeciinae
- Myrmicinae
- Paraponerinae
- Ponerinae
- Proceratiinae
- Pseudomyrmecinae
- †Sphecomyrminae
|
|
Закрыць
Мурашы жывуць сем’ямі ў гнёздах[2], званыя мурашнікамі, якія ўстройваюць у глебе, драўніне, пад камянямі; некаторыя майструюць мурашнікі з дробных раслінных часціц і г. д. Існуюць паразітычныя віды, якія пражываюць у гнёздах іншых мурашак, мурашы-«рабаўладальнікі», якія ўтрымліваюць у сваіх гнёздах «рабоў» — мурашак іншых відаў. Шэраг відаў прыстасаваўся да пражывання ў жытлішчах чалавека. Некаторыя віды цэняцца за рэгуляванне колькасці насякомых-шкоднікаў, іншыя могуць самі лічыцца шкоднікамі.
Сілкуюцца пераважна сокам раслін, паддзю тлей і іншых смактальных казурак, у перыяд кармлення лічынак — пераважна насякомымі. Ёсць таксама віды, якія сілкуюцца насеннем (мурашкі-жняцы) і культывуемымі грыбамі (мурашкі-лістарэзы).
Распаўсюджаныя па ўсім свеце, за выключэннем Антарктыды і некаторых аддаленых астравоў, утвараючы 10-25 % зямной біямасы наземных жывёл[3]. Поспех мурашак у многіх асяроддзях пасялення абумоўлены іх сацыяльнай арганізацыяй і здольнасцю змяняць месца пражывання і выкарыстоўваць разнастайныя рэсурсы.
Адным з першых даследчыкаў, які ў сваіх навуковых працах апісаў грамадскае жыццё мурашак, быў энтамолаг Эрых Васманн, які таксама з’яўляецца адным з заснавальнікаў мірмекалогіі — навукі аб мурашках.
У свеце больш за 14 000 відаў і 485 родаў (уключаючы вымерлыя), распаўсюджаных пераважна ў тропіках[4]. У Палеарктыцы каля 1350 відаў з 94 родаў. На Беларусі больш за 50 відаў.