From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч (польск.: Mścisław Olechnowicz; 22 лютага 1905, Гродна — 24 ліпеня 1982) — польскі лінгвіст. Доктар гуманітарных (1963) і педагагічных (1966) навук, прафесар (1974).
Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч | |
---|---|
Род дзейнасці | мовазнавец |
Дата нараджэння | 22 лютага 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1982 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Скончыў у 1938 годзе Віленскі ўніверсітэт. З 1949 года выкладчык, з 1954 года загадчык кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рускай філалогіі Лодзінскага ўніверсітэта.
Даследаваў рускую і беларускую мовы, беларускі фальклор, руска-беларуска-польска-літоўскія фальклорныя і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «„Беларусь—Палессе“ Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.