From Wikipedia, the free encyclopedia
Мелікерт (імя запазычана ў фінікійскага бога Мелькарта) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [2] сын Іно і цара Архамена Афаманта, брат Леарха. Пасля таго, як Гера наслала на яго маці вар’яцтва і Іно кінулася ў мора разам з сынам [3], Мелікерт быў пераўтвораны ў малодшае марское бажаство Палемона.
Дэльфін перанёс яго на Карынфскі перашыек [4], Сісіф пахаваў яго на Істме [5]. У яго памяць Сісіф заснаваў Істмійскія гульні [6].
Палемон выяўляўся як хлопчык на дэльфіне [7]. Яму прыносілі ў ахвяру дзіцяў [8]. Над магілай у Карынфе знаходзіўся храм Палемона [9]. Палемону прысвечаны LXXV арфічны гімн.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.