From Wikipedia, the free encyclopedia
Мачавы пузыр[2] (лац.: vesica urinaria) — полы мышачны орган вылучальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны ў малым тазе; служыць для назапашвання адчякаючай з нырак мачы і перыядычнага яе вывядзення праз мочаспускальны канал.
Мачавы пузыр | |
---|---|
Анатамічная лакалізацыя | Поласць таза[1] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | superior vesical artery[d] |
Венозны адток | vesical venous plexus[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | urinary bladder development[d] |
Злучаецца з | |
Код NCI Thesaurus | C12414 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мачавы пузыр у чалавека адзін, ён размяшчаецца ў ніжняй частцы жывата за лабком. У залежнасці ад колькасці мачы мачавы пузыр можа расцягвацца і сціскацца. Усяго мачавы пузыр у розных людзей можа ўтрымліваць ад 250 да 500 мл мачы. Пры максімальным запаўненні мачавога пузыра чалавек адчувае востры пазыў памачыцца. У пузыр упадаюць два мачаточнікі. Ніжняя частка мачавога пузыра звужаецца і паступова пераходзіць у мочаспускальны канал.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.