Лускакрылыя, матылі (Lepidoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем, з'яўляецца адным з самых шматлікіх сярод насякомых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Еўропе налічваецца больш 4000 відаў. У сусветнай фаўне апісана звыш 180 000 відаў.
На сённяшні дзень вельмі шматлікія віды знаходзяцца на грані знікнення, пераважна з-за знішчэння іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцый, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасці іх папуляцый.