![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Paar_Prunkfibeln.jpg/640px-Paar_Prunkfibeln.jpg&w=640&q=50)
Мастацтва перыяду перасялення
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастацтва перыяду перасялення (альтэрнатыўныя назвы — мастацтва германцаў або мастацтва варвараў) — гэта мастацтва германцаў падчас Вялікага перасялення народаў (каля 300—600 гг.да н. э.). Яно ахоплівае шмат розных стыляў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца паліхромны стыль і звярыны стыль. Пасля хрысціянізацыі, мастацтва перыяду перасялення паступова развілося ў розныя школы мастацтва Ранняга Сярэднявечча ў Заходняй Еўропе, якія часта класіфікуюцца па рэгіёнам, напрыклад астраўное мастацтва (далей развілося ў Англасаксонскае мастацтва) і мастацтва Каралінгаў, і пасля якіх распаўсюдзіліся агульнакантынентальныя стылі Раманскага мастацтва і ў рэшце рэшт готыка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Paar_Prunkfibeln.jpg/640px-Paar_Prunkfibeln.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Sutton.Hoo.ShoulderClasp2.RobRoy.jpg/640px-Sutton.Hoo.ShoulderClasp2.RobRoy.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Ireland_2010_etc_029_%282%29.jpg/640px-Ireland_2010_etc_029_%282%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/BookOfDurrowBeginMarkGospel.jpg/640px-BookOfDurrowBeginMarkGospel.jpg)
У 3-м стагоддзі Рымская імперыя практычна распалася, а яе армія па складзе станавілася ўсё больш германскай. Таму калі ў 4-м стагоддзі гуны ціснулі на германцаў з усходу, яны перайшлі мяжу імперыі на захад і пасяліліся ў ёй. Вестготы пасяліліся ў Італіі, а затым і ў Іспаніі, на поўначы франкі засялілі Галію і заходнюю Германію, а ў 5-м стагоддзі скандынавы англы, саксы і юты ўварваліся ў Брытанію. На канец 6-га стагоддзя Заходняя Рымская імперыя была амаль цалкам замешчана меншымі па памеры і менш палітычна арганізаванымі, але дастаткова магутнымі германскімі каралеўствамі.
І хоць гэтыя каралеўства ніколі не былі гамагеннымі, яны мелі агульныя культурныя рысы. Яны пасяліліся на новых землях і сталі фермерамі і рыбакамі. Археалагічныя даследаванні і сведчанні паказваюць, што традыцыя манументальных твораў мастацтва (архітэктура, вялікая скульптура з цягавітых матэрыялаў) не існавала, затое давалася перавага «рухомаму» мастацтву для асабістага спажывання, часта з практычнай функцыяй — зброя, вупраж для коней, прылады працы, ювелірныя ўпрыгажэнні — зашпількі для адзення. Германскае мастацтва, якое захавалася да нашага часу, — амаль усе насільнае, рухомае і да пераходу ў хрысціянства хавалася разам з уладальнікам. Большая частка мастацтва з арганічных матэрыялаў, відавочна, не захавалася.