![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Maria_Taglioni_Kriehuber.jpg/640px-Maria_Taglioni_Kriehuber.jpg&w=640&q=50)
Марыя Тальёні
італьянская балерына / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Тальёні[6] (італ.: Maria Taglioni; 23 красавіка 1804, Стакгольм — 22 красавіка 1884, Марсель) — славутая балерына XIX стагоддзя, прадстаўніца італьянскай балетнай дынастыі Тальёні ў трэцім пакаленні, адна з цэнтральных фігур балета эпохі рамантызму.
Марыя Тальёні | |
---|---|
італ.: Marie Taglioni | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1804(1804-04-23)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1884(1884-04-23)[5] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Філіпа Тальёні |
Маці | Sophie Karsten[d] |
Прафесія | балерына, харэограф |
Гады актыўнасці | 1822 — 1880 |
![]() |
Марыя нарадзілася ў сям’і балетмайстра і харэографа Філіпа Тальёні. Унучка прыдворнага спевака Крыстафера Крысціяна Карстэна, саліста Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Марыя вучылася ў Вене, Стакгольме, а затым у Парыжы ў Франсуа Кулона. Пазней бацька займаўся з Марыяй сам. У 1822 годзе ён паставіў балет «Прыём маладой німфы да палаца Тэрпсіхоры», з якім Марыя дэбютавала ў Вене. Танцорка адмовілася ад уласцівых у той час балету цяжкіх нарадаў, парыкоў і грыму, выходзячы на сцэну толькі ў сціплай лёгкай сукенцы.
Парыжскую публіку Марыя заваявала ў 1827 годзе ў «Венецыянскім карнавале», з тых часоў яна часта танчыла ў парыжскай Гранд-Опера. Затым яна танчыла ў Лондане, у тэатры Ковент-Гардэн. У сакавіку 1832 года ў парыжскай Гранд-Опера адбылася прэм’ера балета «Сільфіда», адзначыла пачатак эпохі балетнага рамантызму. Менавіта яна тады ўвяла ў балет пачку і тады ж упершыню прадэманстравала танец на пуантах-пальцах ног.
Наступныя пятнаццаць гадоў Марыя Тальёні гастралявала па ўсёй Еўропе: ад Лондана да Берліна і ад Мілана да Санкт-Пецярбурга. Яе рэпертуар складаўся, пераважна, з пастановак бацькі. Лепшыя ролі яе былі ў балетах: «Бог і Баядэрка», «Сільфіда», «Зефір і Флора».