![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Premier_Jour_%25D0%25A1%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BA_%25D0%25A1%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B8.jpg/640px-Premier_Jour_%25D0%25A1%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BA_%25D0%25A1%25D1%2582%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B8.jpg&w=640&q=50)
Балерына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асноўны артыкул: Артыст балета
Балеры́на, або бале́тніца[1] (італ.: ballerina — танцоўшчыца, ад італ.: ballare — танчыць), мужчынская форма — бале́тнік[1] — артыстка балетнага тэатра, выканаўца класічных танцаў, якая вывучана паводле акадэмічных балетных канонаў і выкарыстоўвае ў танцы пальцавую тэхніку.
Тэрмін увайшоў ва ўжытак у другой палове XIX ст., пасля трыўмфальных выступленняў італьянскіх танцоўшчыц-віртуозак. У Расійскай імперыі званне балерыны прысуджалася вядучым танцоўшчыцам імператарскай балетнай трупы (званне было звязана з атрыманнем пэўнага акладу і характарам партый, які выконвала танцоўшчыца). У наш час балерынамі прынята называць усіх артыстак балета[2].