(1714—1774) кашталян берасцейскі, пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Матушэвіч (11 лістапада 1714, вёска Ельна Берасцейскага павета — 21 лістапада 1773) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік.
Марцін Матушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Marcin Matuszewicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Антоні Гараін | ||||||
Пераемнік | Юзаф Быстры | ||||||
Нараджэнне |
11 лістапада 1714[1][2][…] |
||||||
Смерць | 21 лістапада 1773 (59 гадоў) ці 9 ліпеня 1774[3] (59 гадоў) | ||||||
Род | Матушэвічы | ||||||
Бацька | Ежы Юзаф Матушэвіч | ||||||
Маці | Тэрэза Кемпская | ||||||
Жонка | Ганна Шчыт | ||||||
Дзеці | Тадэвуш, Вікторыя |
Бацька дзеяча Варшаўскага княства Тадэвуша Матушэвіча.
Вучыўся ў парафіяльнай школе ў Камянцы, потым у езуітаў у Дарагічыне, Берасці і Варшаве.
Берасцейскі гродскі пісар з 1738, падстолі з 1740, стольнік з 1746 і земскі суддзя з 1765.
Як і яго бацька, належаў да кліентэлі Сапегаў. У час бескаралеўя 1733—1736 гадоў далучыўся да канфедэрацыі ў абарону Станіслава Ляшчынскага. У пачатку 1740-х усталяваў кантакты з падканцлерам Міхалам Чартарыйскім, у сярэдзіне 1740-х разарваў з Сапегамі і перайшоў у шэрагі кліентаў Чартарыйскіх.
З пераходам Чартарыйскіх у апазіцыю да каралеўскага двара ў 1750—1752 гадах Марцін Матушэвіч далучыўся да кліентаў дворскіх саюзнікаў у Вялікім Княстве Літоўскім Радзівілаў. Адначасова пачалася яго судовая справа з Чартарыйскімі, якіх ён абвінаваціў у распусканні плётак пра яго нібыта нешляхецкае паходжанне. Гэтая судовая справа стала адной з асноўных у палітычнай барацьбе паміж Радзівіламі і Чартарыйскімі ў 1755—1756. У студзені 1757 Матушэвіч заключыў з Чартарыйскім кампраміснае пагадненне аб прыпыненні ўсіх судовых спраў.
У 1756 годзе ўсталяваў кантакт з лідарам прафранцузскай партыі ў Рэчы Паспалітай, вялікім каронным гетманам Янам Клеменсам Браніцкім і французскім паслом Дзюрандам. Далей працягваў супрацоўнічаць і з Радзівіламі, і з Браніцкім. У час бескаралеўя 1763—1764 гадоў перайшоў на бок Чартарыйскіх і далучыўся да Радамскай канфедэрацыі (у 1767 годзе яе генеральны сакратар).
З 1768 года берасцейскі кашталян.
Прыхільна ставіўся да Барскай канфедэрацыі, але ўдзелу ў ёй не прыняў.
Вядомы як аўтар мемуараў «Дыярыуш майго жыцця, колькі магу памятаць». У іх паказаны ўнутрыпалітычныя падзеі Вялікага Княства Літоўскага, норавы і звычаі шляхты (у першую чаргу Берасцейскага павета), шляхецкая ментальнасць. Пераклаў у 1752—1760 гадах на польскую мову «Сатыры» Гарацыя (выдадзены ў 1784 у Вільні), далучыў да іх 3 свае вершаваныя «Дадаткі». Пісаў вершы на польскай і лацінскай мовах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.